Мы вместе.INFO
г.Архангельск

Новости

00:00

Кандыдат у прэзідэнты ад БНФ Рыгор Кастусёў падцвердзіў сваю гамафобію

Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусі, выбары якога адбудуцца 19 снежня 2010, Рыгор Кастусеў адказаў на мінулым тыдні на пытанні наведвальнікаў і слухачоў “Радыё “Свабода”.

Вельмі правакацыйнае пытанне сп. Кастусёву задаў слухач пад імем “Жыве Беларусь!”. Хіба што пытанню бракуе ўказання сапраўдных імя і прозвішча чалавека, які яго задае. Бо не да канца шчырым пытанне застаецца і выглядае. Хаця ў сённяшніх гамафобных беларускіх умовах абсалютна лагічным і аб'ектыўным.

“Спадар Кастусёў. Мне цяжка задаваць гэтае пытанне. Але сёння я вырашыўся задаць яго вам. Я гомасексуал і сябра партыі БНФ. У мяне ёсць сябар, ён гэтак жа член нашай партыі. Мы жывем разам. Але ніхто аб гэтым не ведае. Нам падабаецца наша партыя, яе ідэі. Нам хочацца заставацца чальцамі нашай партыі. Але мы баімся што калі мы скажам адкрыта пра тое, што мы адчуваем, аб тым хто мы, то нас выключаць з партыі. Што нам рабіць? Што вы параіце? Якія наступствы могуць нас чакаць калі мы адкрыта паведамім аб сваёй сэксуальнай арыентацыі? Вялікае дзякуй за адказ”, – пытаецца асоба пад нікам “Жыве Беларусь!”.

“Я не лічу слушным абмяркоўваць Ваша асабістае жыццё, якое не мае нічога супольнага з Вашай працай у шэрагах партыі”, - выказаў сваё меркаванне Рыгор Кастусёў.

Вядомая блогерка “adelka” таксама сфармулявала пытанне адносна ЛГБТ-супольнасці і іх правоў:

“Спадар Рыгор, хачу даведацца Ваша меркаванне - як Вы лічыце праз колькі год беларускае грамадства дарасце да легалізацыі рэгістрацыі аднаполых саюзаў і надання ім маёмасных і немаёмасных правоў? Якое Вашае стаўленне да паступовай легалізацыі аднаполых саюзаў у краінах ЕЗ і па ўсім свеце?
Для прыклада хачу прывесці такія краіны ЕЗ як Іспанія і Чэхія, у якіх легалізаваная рэгістрацыя аднаполых шлюбаў, хаця традыцыйна гэтыя краіны лічацца краінамі з вялікім уплывам царквы на грамадзтва".

Адэлька атрымала ад кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускага Народнага Фронту кароткі, але абсалютна зразумелы адказ:

“Да ўсяго гэтага стаўлюся толькі адмоўна”.
Уласна, мы менавіта так і думалі.

gaybelarus.by

Яндекс.Метрика


Мы будем Вам признательны, если Вы разместите нашу кнопку у себя на сайте.







Создать бесплатный сайт с uCoz