Мы вместе.INFO
г.Архангельск

Новости

00:00

20 снежня ў Мінгарсудзе будзе разгледжана позва гей-актывіста супраць Лукашэнкі

Кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» і арганізатар Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка звярнуўся 2 лістапада ў суд Ленінскага раёна горада Мінска з іскавай заявай аб кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гей-актывіст і праваабаронца просіць спагнаць з адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на сваю карысць 10 000 000 беларускіх рублёў.

Прычынай пазову стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», які ўступіў у законную сілу 1 ліпеня 2010. На думку гей-актывіста і праваабаронцы гэты Указ парушае Канстытуцыю Беларусі і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і абмяжоўвае яго свабоду.

Актывіст лічыць, што ч. 1 і ч. 3 п. 6 Указа № 60 парушаюць яго права не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае і сямейнае жыццё, самавольным або незаконным замахам на тайну карэспандэнцыі.

8 лістапада суд Ленінскага раёна паведаміў актывісту, што ва ўзбуджэнні справы трэба адмовіць, ў сілу п. 1 ч. 1 арт. 245 ГПК Рэспублікі Беларусь у сувязі з тым, што заява не падлягае разгляду ў судах у сілу непадведамнасці.

У адмове суда адзначаецца, што нормамі дзейнічаючага заканадаўства не прадугледжана абскарджванне Указа Прэзідэнта Беларусі ў судзе.

Сяргей Андросенка адразу накіраваў прыватную скаргу на вызначэнне суда Ленінскага раёна горада Мінска ад 8 лістапада 2010.

“Зараз у мяне, у прыватнасці, яшчэ больш прычын для клопату. Я лічу таталітарным Указ №60, які абавязвае дзяржаву татальна сачыць за беларускімі карыстальнікамі інтэрнэта, а зараз судовая сістэма яшчэ і кажа, што я не магу абскардзіць гэты указ у судзе, бо суд не мае права! Гэта і ёсць аўтарытарнасць дзяржаўнай сістэмы, дзе суды аб’ектыўна не разглядаюць палітычныя справы. Тут адразу, на жаль, вядома, на чыім баку будзе рацыя”, - мяркуе праваабаронца і гей-актывіст Сяргей Андросенка.

Справу назначылі да слухання ў Мінскім гарадскім судзе на 20 снежня.

Нагадаем, што 19 снежня ў Беларусі адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

GayBelarus.by

Яндекс.Метрика


Мы будем Вам признательны, если Вы разместите нашу кнопку у себя на сайте.







Создать бесплатный сайт с uCoz