Мы вместе.INFO
г.Архангельск

Новости

00:00

Мінскі гей-прайд 2011 пройдзе з 11 па 23 кастрычніка

Арганізатары Мінскага гей-прайда адправілі заяву на шэсце Мінскага гей-прайда ў падтрымку талерантнага стаўлення да гомасэксуалаў, намечанага на 22 кастрычніка, у Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

«Мінскі гей-прайд - гэта праваабарончы форум, мы будзем казаць аб праве быць сабой. Не ўсе беларусы па-ранейшаму роўныя і раўнапраўныя, у прыватнасці, гомасэксуалы, бісэксуалы, трансгендары па-ранейшаму не могуць быць сабой у нашай краіне, нягледзячы на дэкрыміналізацыю гомасэксуальных адносін у Беларусі ў 1994 годзе і бясплатныя аперацыі па змене полу.

ЛГБТ-супольнасць па-ранейшаму вымушана хаваць сваю ідэнтычнасць, хлусіць навакольным, родным, выдумляць спосабы, каб «падмануць» заканадаўства, шукаць апраўдання ўласнай слабасці - гэта праблема», - лічыць старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда і старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

«Тых, каго не відаць - лічы, што і няма», - лічыць Андросенка.

Арганізатары Мінскага гей-прайда хочуць бачыць гомасэксуалаў Беларусі шчаслівымі, шчырымі, людзьмі з уласнай годнасцю. Сёння ў Беларусі вялікая група грамадзян нават і не марыць аб праве быць сабой, а збіцці гомасэксуалаў ці нават гетэрасэксуалаў, якія раптам здаліся падобнымі на стэрэатыпнага гея - сталі звычайнай практыкай.

Мерапрыемствы Мінскага гей-прайда пройдуць з 11 па 23 кастрычніка. 11 кастрычніка сусветная ЛГБТ-супольнасць святкуе Дзень камін-аўту (дзень добраахвотнага прызнання ўласнай гомасэксуальнасці). Больш за 20 мерапрыемстваў праваабарончага, адукацыйна-асветніцкага, інфармацыйнага, культурнага і забаўляльнага характараў пройдуць у гэты перыяд. Публічная акцыя запланавана на суботу 22 кастрычніка.

Мерапрыемствы Мінскага гей-прайду атрымалі падтрымку і беларускіх праваабаронцаў, некаторых палітычных лідараў, устаноў мастацтва і шоу-бізнэса. Так Свабодны Тэатр у рамках Мінскага гей-прайда пакажа спектакль пра сэксуальнасць і аграсэксуальнасць у двух частках, а папулярныя моладзевыя выканаўцы «Разбітае сэрца пацана», Лёша Ліп, «Цвет Алоэ» і іншыя выступяць супраць гвалту над ЛГБТ-моладдзю на канцэрце ў дзень закрыцця прайда. Больш падрабязная праграма даступная на сайце прайда: http://pride.gaybelarus.by/

Арганізатары таксама лічаць, што мерапрыемства прыцягне турыстаў з блізкага замежжа і Еўрапейскага Саюза і спадзяюцца, што беларускія ўлады не будуць перашкаджаць яго правядзенню, а, наадварот, акажуць ўсялякую падтрымку яго правядзенню, як сацыяльна-важнаму мерапрыемству.

gaybelarus.by
.

Яндекс.Метрика


Мы будем Вам признательны, если Вы разместите нашу кнопку у себя на сайте.







Создать бесплатный сайт с uCoz